Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве»
28 лютага 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» Вікторыя Кандраценка правяла ўрок для навучэнцаў 3 класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Крычава». Вядучы архівіст расказала вучням гісторыю архіва і архіўнай справы, пазнаёміла з асноўнымі задачамі, якія стаяць перад супрацоўнікамі ўстановы, пра тонкасці архіўнай працы.
Таксама для хлопчыкаў і дзяўчынак была падрыхтавана і прадстаўлена выстаўка «Ад мінулага да будучыні».