Архіўна-музейная практыка для студэнтаў БДУ у БДАМЛМ

24 чэрвеня 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) арганізавана правядзенне вучэбнай архіўна-музейнай практыкі для студэнтаў 2 курса дзённай формы атрымання адукацыі па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства» і «гісторыя (айчынная і замежная)» гістарычнага факультэта БДУ.

Архіўна-музейная практыка дасі магчымасць забяспечыць фарміраванне ў студэнтаў такіх сацыяльна-асобасных і прафесійных кампетэнцый як авалоданне метадамі і сродкамі пазнання, навучання і самакантролю для інтэлектуальнага развіцця, павышэнне культурнага ўзроўню; ўменне асэнсавана ўспрымаць і беражліва адносіцца да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і свету.

Практыканты будуць працаваць пад кіраўніцтвам вопытных архівістаў і навуковых супрацоўнікаў БДАМЛМ, вывучаючы дзейнасць дзяржаўных архіваў у сферы камплектавання, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў.

Будучыя спецыялісты набудуць навыкі і ўменні ў арганізацыі прыёму дакументаў асабістага паходжання, стварэнні навукова-даведачнага апарата і аблічбоўцы дакументаў, падрыхтоўцы віртуальных выставак. Гэты досвед дапаможа ім лепш зразумець спецыфіку працы дзяржаўных архіўных устаноў і вызначыць свой прафесійны кірунак.

У выніку, паспяховае праходжанне практыкі можа быць ключом да будучай кар’еры ў галіне культурнай спадчыны і даследаванняў.

 

1. Студэнты 2 курса дзённай формы атрымання адукацыі па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства» і «гісторыя (айчынная і замежная)» гістарычнага факультэта БДУ
2. Падчас архіўна-музейнай практыкі
3. Падчас архіўна-музейнай практыкі