Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці прызнаны пераможцам у намінацыі «Лепшы абласны дзяржаўны архіў» па выніках 2024 года
На пашыраным пасяджэнні калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь установе «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» ўручаны дыплом і пераходны знак аб прызнанні архіва пераможцам па выніках 2024 года ў намінацыі «Лепшы абласны дзяржаўны архіў».
У 2024 годзе на пастаяннае захоўванне архівам прынята ад арганізацый – крыніц камплектавання на папяровым носьбіце 13 633 справы кіраўніцкай дакументацыі, з іх 4 931 справа за 1954 – 2016 гг. у дзяржаўны архіў паступіла ў сувязі з ліквідацыяй запазычанасці па перадачы дакументаў і дзякуючы ўводу ў эксплуатацыю аб’екта «Рэканструкцыя будынка АТС 24 па пр. Фрунзе, 90А ў г.Віцебску пад архіў». Адкрыццё адбылося 1 ліпеня бягучага года. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.І.Каваленка, старшыня аблвыканкама А.М.Субоцін, дырэктар Дэпартамента па архівах справаводства Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў.
Усяго за 2024 г. аблічбавана 2 595 спраў, створана 213 696 электронных старонак, з архівасховішчаў выдадзена 49 016 адз.зах., рэстаўрацыйную апрацоўку прайшло 26 335 лістоў і было адрамантавана 48 988 лістоў архіўных дакументаў.
Па накіраванні работы па выкарыстанні дакументаў у 2024 годзе архіву аб’яўлена падзяка аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.
Усяго ў 2024 г. апублікавана 46 артыкулаў і інтэрв’ю ў СМІ і навуковых выданнях. Супрацоўнікі архіва прынялі ўдзел у працы 26 навуковых канферэнцый, чытанняў і пасяджэнняў круглых сталоў з 50-цю выступленнямі. Праведзена 88 культурна асветных мерапрыемстваў. У рамках акцыі «Архівы – школе» праведзена 65 мерапрыемстваў.
Важным напрамкам асветнай работы пры правядзенні інфармацыйных мерапрыемстваў з’яўлялася дэманстрацыя дакументальных фільмаў, створаных установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», у тым ліку рэалізацыя праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі». Усяго арганізавана 42 кіналекторыя. Агульная колькасць удзельнікаў кіналектарыяў – 1 979 чалавек.
Праца па выкарыстанні архіўных дакументаў і папулярызацыі гісторыі Беларусі праводзіцца не толькі ў межах рэспублікі. У верасні – кастрычніку 2024 г. намеснік дырэктара архіва Буевіч Т.В. прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах г.Ханты Мансійск (Расійская Федэрацыя), прысвечаных 90 годдзю архіўнай службы акругі. У працэсе паездкі былі праведзены мерапрыемствы «Архівы – школе»: адбыліся сустрэчы са студэнтамі Югорскага ўніверсітэта і навучэнцамі сярэдніх школ г.Ханты Мансійск з дэманстрацыяй хранікальных фільмаў праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі».
Таксама ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва па выніках працы міжнароднага гісторыка-архіўнага тэлемоста «Ёсць горад старажытны на Дзвіне», прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Віцебскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і які адбыўся 28 чэрвеня 2024 г. паміж Віцебскам і Валгаградам, ажыццёўлены матэрыялаў тэлемоста.
![]() |
1. Дырэктару архіва Каралю Аляксандру Мікалаевічу дырэктарам Дэпартамента А.Л.Воінавым уручаецца пераходзячы знак «Лепшы абласны дзяржаўны архіў». |
![]() |
2. Адкрыццё архівасховішча. У адкрыцці прынялі ўдзел Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.І. Каваленка, старшыня Віцебскага аблвыканкама А.М.Субоцін, дырэктар Дэпартамента па архівах справаводства Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў. |
![]() |
3. Будынак архівасховішча па адрасе пр. Фрунзэ, 90А ў г.Віцебску. |
![]() |
4. Падзяка аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, аб’яўленая Дзяржархіву Віцебскай вобласці ў 2024 годзе. |
![]() |
5. У навуковай бібліятэцы Югорскага дзяржаўнага ўніверсітэта падчас правядзення мерапрыемства (г.Ханты Мансійск(Югры), Расійская Федэрацыя) падчас дэманстрацыі фільма «Вызвалення», падрыхтаванага БДАКФФД. |
![]() |
6. Вокладка сумеснага выдання Дзяржаўнага архіва Валгаградскай вобласці (Расійская Федэрацыя) і Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (Рэспубліка Беларусь) па выніках работы беларуска расійскага архіўнага тэлемоста «Ёсць горад старажытны на Дзвіне». |