Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе»
22.10.2025 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» наведалі студэнты групы 38-В Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я. Купалы». Для навучэнцаў быў праведзены ўрок на тэму «Уводзіны ў архіўную справу», арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў.
Навучэнцы каледжа даведаліся якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук інфармацыі сярод вялікага масіва дакументаў і фондаў архіва, іх захаванасць і выкарыстанне.
У рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» дзецям прадэманстравалі фільмы: «Уз’яднанне», «Вызваленне Гродзеншчыны», «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваныя установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
![]() |
| 1.Падчас правядзення мерапрыемстваў. |
