Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прыняў удзел у Адзіным уроку Памяці трагедыі Алы

14 студзеня 2025 года ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь адбыўся Адзіны ўрок Памяці, прысвечаны трагедыі ў вёсцы Ала.

У дадзеным уроку, які праходзіў у сярэдняй школе №11 г.Рэчыцы, прынялі ўдзел архівісты ЗДА ў г.Рэчыцы. Яны расказалі навучэнцам 9 класа аб гісторыі генацыда ў Рэчыцкім раёне, прадставіўшы архіўныя дакументы з фондаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР па расследаванню злачынстваў фашызма, Рэчыцкіх гарвыканкама і райвыканкама: пратаколы допытаў сведкаў, спісы забітых жыхароў і карнікаў, фатаграфіі спаленых вёсак і іншыя.

У рамках Адзінага ўрока Памяці трагедыі Алы школьнікі былі праінфармаваны аб трагедыі другой беларускай вёскі – Кабылева Васілевіцкага раёна (у цяперашні час – Першамайск Рэчыцкага раёна), спаленай фашыстамі разам з жыхарамі 14 мая 1943 г.пры падобных акалічнасцях.

 

1-3. Навучэнцы 9 класа сярэдняй школы №11 г.Рэчыцы ў час Адзінага ўрока Памяці трагедыі Алы
4. Вядучы археограф С.А.Жарносенка расказвае школьнікам аб генацыдзе ў Рэчыцкім раёне