Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў 11 класа ДУА «Сярэдняй школы №40 г.Магілёва»

У год якасці і ў рамках акцыі «Архівы-школе» 11 сакавіка 2024 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 11 класа ДУА «Сярэдняй школы №40 г.Магілёва».

Загадчык аддзела Таццяна Шэўчык расказала пра абарону горада Магілёва ў ліпені 1941 года, пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра партызанскі рух на тэрыторыі Магілёўскай вобласці і азнаёміла навучэнцаў з дакументальнымі выставамі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі архіва, на падставе архіўных дакументаў па тэмах: «Абарона Магілёва», «Партызанская памяць», «80-годдзе вызвалення горада Магілёва», «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Ціханаў І.А. – фонд асабістага паходжання».

Для навучэнцаў была праведзена віктарына на тэму: «Вялікая Айчынная вайна».

Навучэнцам былі прадэманстраваны дакументальныя фільмы: «Генацыд. Без права на жыццё», «Гэты дзень мы набліжалі як маглі. Адкрыты кінаархіў» падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, «Дзень Канстытуцыі».

Загадчык аддзела Святлана Барцулёва расказала пра гісторыю стварэння і асноўныя напрамкі дзейнасці архіва. А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства з навучэнцамі была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой госці азнаёміліся са складам і рэжымам захоўвання дакументаў.

У час экскурсіі школьнікі азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.