Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў Гродзенскай гарадской гімназіі ім. А.І.Дубко ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

19 лютага 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архивы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродне былі праведзены лекцыя і аглядная экскурсія для навучэнцаў 7 класа Гродзенскай гарадской гімназіі ім. А.І.Дубко.

Навучэнцы азнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, складзе дакументаў, іх рэжыме захоўвання, наведалі выставачную залу, архівасховішча, навукова-даведачную бібліятэку. У лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў наведвальнікі з цікавасцю назіралі за працэсам рэстаўрацыі арыгіналаў архіўных дакументаў.