Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
10 мая 2024 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася дакументальная выстава, прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Кожнаму чалавеку павінны быць добра вядомыя сімвалы дзяржавы, у якой ён жыве – сцяг, герб, гімн. Бо яны суправаджаюць нас усё жыццё. Кожная падзея дзяржаўнага маштабу адбываецца пад ценем гэтых знакаў.
Дзяржаўныя сімвалы з дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Яны надзелены яркімі рысамі і лёгка пазнавальнымі сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнай супольнасці, гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.
Нацыянальны архіў прадставіў на выставе ўнікальныя дакументы па гісторыі стварэння сцяга, герба і гімна нашай краіны:
– Пратаколы пасяджэнняў Савета Народных Камісараў за 1926, 1927 гг. аб зацвярджэнні праектаў гербаў БССР;
– Пратакол пасяджэння Бюро ЦК КП (б) Б аб гімне Беларускай ССР ад 10 чэрвеня 1947 г.; тэхнічныя ўмовы на дзяржаўны сцяг БССР 1951 г.;
– Пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб вырабе і выкарыстанні выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 1995 г.;
– Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб конкурсе на стварэнне новага дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2002 г.;
– Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» ад 5 ліпеня 2004 г.;
– Эталоны Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь 2021 года.
Вядучы архівіст Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь В.П.Гарматны пазнаёміў з выставай ўсіх прысутных.
![]() |
1. Банэр выставы |
![]() |
2. Частка экспазіцыі выставы |
![]() |
3. Экспазіцыя выставы |
![]() |
4. В.П.Гарматны знаёміць супрацоўнікаў міністэрства з экспазіцыяй выставы |
![]() |
5. Наведвальнікі выставы |