Правядзенне мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы – школе» і адзінага ўрока памяці «Ала – сястра Хатыні» для навучэнцаў ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска»
15 студзеня 2025 г. намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік правёў урок-лекцыю і кіналекторый для навучэнцаў 11 класа прававой накіраванасці «Юны пракурор» ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска».
Навучэнцы даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці БДАКФФД і вялізнай рабоце, праведзенай архівам з мэтай папулярызацыі архіўных дакументаў, у тым ліку матэрыялаў аб ваенных злачынствах, учыненых на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг. Асабістая ўвага была нададзена трагічнаму лёсу беларускіх вёсак, на прыкладзе в.Ала і в.Хатынь, пра якія было расказана асобна падчас урока. Вучням былі прадэманстраваны фотадакументы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў аб спаленні беларускіх вёсак, функцыянаванні гета, канцэнтрацыйных лагераў і аб іншых прыкладах злачынстваў гітлераўскага рэжыму.
Урок-лекцыя суправаджаўся дэманстраваннем фрагментаў кінафільмаў «Злачынствы, зробленыя немцамі на тэрыторыі Беларускай ССР у пярыяд акупацыі» (1945 г.), «Суд народа» (1946 г.), «Магілы не маўчаць» (1963 г.), «За рысай « (1968 г.), «Хвіліна маўчання» (1969 г.).

