Акцыя «Архівы-школе» ў дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці

4 сакавіка 2026 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага дня дзікай прыроды.

Навучэнцам установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» распавялі пра гісторыю аднаго з самых старых запаведнікаў Беларусі, Бярэзінскім біясферным запаведніку, утвораным у 1925 годзе.

Увазе навучэнцаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Да 100-годдзя Бярэзінскага біясфернага запаведніка», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Акрамя гэтага, ў рамках Года беларускай жанчыны, дзецям расказалі аб ветэране Вялікай Айчыннай вайны, ганаровым члене 80-ай гвардзейскай Уманскай ордэна Суворава стралковай дывізіі Рэзнікавай Клары Залманаўне, а таксама азнаёмілі з яе дакументамі і фотаздымкамі, якія знаходзяцца на захоўванні ў дзяржаўным архіве.

У заключэнне для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчу, падчас якой хлопцы азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, складам і зместам яго фондаў.

 

1-4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства
5-6. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас агляднай экскурсіі