Акцыя «Архівы-школе» ў дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці

19 чэрвеня 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» наведалі навучэнцы ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».

Для дзяцей быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемства навучэнцы былі азнаёмленыя з архіўнымі дакументамі, якія сведчаць аб шкодзе, прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны,

успамінамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля, а таксама асабістымі справамі ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння і Герояў Савецкага Саюза.

Мерапрыемства завяршылася наведваннем выставы архіўных дакументаў «А заўтра была Перамога…», прысвечанай 80 годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.

 

1-3. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства
4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас агляднай экскурсіі