Прэзентацыя дакументальнай выставы ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку»

26 лютага 2024 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» адбылася прэзентацыя стэндавай дакументальнай выставы, прысвечанай 980-годдзю г.Навагрудка. У гэты дзень у рамках акцыі «Архівы-Школе» дзяржархіў наведалі навучэнцы 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г.Навагрудка імя В.Г.Гаховіч».

Дакументы і фотаздымкі выставы пад назвай «Навагрудак – горад старажытны, горад малады» расказваюць пра захаванне значных гістарычных, культурных і архітэктурных помнікаў Навагрудчыны, такіх як замак, гара Міндоўга, дом-музей Адама Міцкевіча, пра першыя пераўтварэнні ў горадзе ў сувязі з устанаўленнем Савецкай улады, цяжкіх стратах у гады Вялікай Айчыннай вайны, складаным перыядзе аднаўлення эканомікі і вяртанні да мірнага жыцця, горадабудаўніцтве ў 1960-1970-я гады, а таксама аб найбольш важных падзеях развіцця Навагрудка на сучасным этапе.