Аб правядзенні прэзентацыі «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі» ў занальным дзяржаўным архіве ў г.Маладзечне

2 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» прынялі ўдзел у інфармацыйным часе, прысвечаным дзяржаўнаму святу – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У час мерапрыемства архівістам Бярозаўскай Вольгай Мікалаеўнай для навучэнцаў была прадэманстравана прэзентацыя «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы».