Аб дэманстрацыі Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў г.Гродна дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 12 г.Гродна»
22 красавіка 2025 года супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна была арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству, для навучэнцаў 6 і 9 класаў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Гродна». Перад пачаткам паказу фільма перад аўдыторыяй гледачоў выступілі загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Карпусенка А.Г, архівіст Лісянская Д.У.
![]() |
1. Выступленне загадчыка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Карпусенка А.Г, архівіста Лісянскай Д.У. |
![]() |
2. Гісторыя на экране. |
![]() |
3. Навучэнцы пад час прагляду фільма. |