АБ УДЗЕЛЕ Ў РЭСПУБЛІКАНСКАЙ ІНФАРМАЦЫЙНА-АДУКАЦЫЙНАЙ АКЦЫІ « КРОК ДА ПОСПЕХУ»
15 ліпеня 2025 г. у рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Крок да поспеху» дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» А.Я.Рыбакоў сустрэўся з выхаванцамі дзіцячага аздараўленчага лагера «Мара» Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Падчас сустрэчы А.Я.Рыбакоў расказаў аб сваім жыццёвым шляху, станаўленні ў прафесіі, дасягнутых поспехах. Акцэнт быў зроблены на тым, што галоўным крытэрыем паспяховасці чалавека з’яўляецца яго грамадскае прызнанне, якое дасягаецца за кошт мэтанакіраванасці і напружанай працы незалежна ад абранай прафесіі і сферы дзейнасці.
У працэсе зносін А.Я.Рыбакоў распавёў аб рабоце архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, накіраванай на захаванне дакументальнай спадчыны беларускага народа, выставах, прэзентацыях, іншых акцыях, якія праводзяцца архіўнымі ўстановамі, у тым ліку ў рамках праекта «Архівы – школе».
Асобна А.Я.Рыбакоў спыніўся на абумоўленых лічбавай трансфармацыяй грамадства актуальных навуковых і практычных задачах, над рашэннем якіх сёння працуюць дакументазнаўцы і архівісты.
Сустрэча прайшла ў рэжыме дыялогу, выхаванцы змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, выказаць уласныя меркаванні і суджанні.
Завяршылася мерапрыемства калектыўным праглядам фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
![]() |
| 1. Агульная фатаграфія ўдзельнікаў сустрэчы |
![]() |
| 2. А.Я.Рыбакоў выступае перад выхаванцамі лагера |

