Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці навучэнцамі Брэсцкага каледжа чыгуначнага транспарту

27 лістапада 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі навучэнцы Брэсцкага каледжа чыгуначнага транспарту – філіяла ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту».

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў расказалі моладзі аб асноўных напрамках дзейнасці архіваў Рэспублікі Беларусь, пра тое, як ствараўся Дзяржархіў Брэсцкай вобласці і якія дакументы ён захоўвае. Больш падрабязна навучэнцам расказалі аб дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў архіве. Падчас лекцыі быў прадэманстраваны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Далей для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

 

1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказвае навучэнцам пра дакументы архіва перыяду акупацыі
2. Навучэнцы каледжа падчас прагляду фільма
3. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі Наталля Якута знаёміць навучэнцаў з умовамі захоўвання архіўных дакументаў
4. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў