Сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1 горада-героя Мінска ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

28 лістапада 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі навучэнцы гімназіі №146 г.Мінска.

Для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла аб яго гісторыі, пра склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, працу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з фотадакументальнай выставай «Под знаком качества».

Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў Дарагуш І.У. правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фотаальбомамі і інш. дакументамі.

 

1. Навучэнцы падчас наведвання архіва
2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва
3. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
4. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
5. Навучэнцы падчас наведвання сховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў.
6. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі з фондаў асабістага паходжання