Акцыя «Архівы – школе» ў занальным дзяржархіве г.Баранавічы

Напярэдадні Міжнароднага дня архіваў занальны дзяржархіў у г.Баранавічы наведалі навучэнцы 3 класа ДУА«Сярэдняя школа №12 імя Героя Савецкага Саюза І.К.Кабушкіна г.Баранавічы». Дзецям расказалі пра гісторыю стварэння архіва ў г.Баранавічы, асноўных напрамках яго дзейнасці і дакументах, якія захоўваюцца. Таксама для дзяцей правялі майстар-клас «Прыём дакументаў на пастаяннае захоўванне». У заключэнні мерапрыемства была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы.

 

1-2. Правядзенне майстар-класа «Прыём дакументаў на пастаяннае захоўванне»
3-4. У архівасховішчы