Работнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

25 кастрычніка 2025 года ў рамках рэспубліканскага суботніка калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў актыўны ўдзел у мерапрыемствах па навядзенні парадку.

У гэты дзень работнікі архіва-музея правялі ўборку ў працоўных кабінетах, чытальнай зале, сховішчы і калідорах. Чысціня і акуратнасць – гэта важная ўмова для захавання каштоўных архіўных фондаў і стварэння камфортных умоў для наведвальнікаў. Да суботніка ў архіве-музеі далучыліся студэнты філалагічнага факультэта БДУ.

Суботнік прайшоў у дружнай і пазітыўнай атмасферы. Калектыў БДАМЛМ дзякуе ўсім, хто далучыўся да гэтай важнай ініцыятывы.

 

1. Работнікі БДАМЛМ удзельнічаюць у рэспубліканскім суботніку
2. Суботнік у БДАМЛМ. Уборка калідораў
3. Уборка ў чытальнай зале
4. Падчас уборкі ў сховішчы архіва-музея
5. Падчас уборкі кабінета
6. Студэнты філфака БДУ удзельнічаюць у рэспубліканскім суботніку
7. Суботнік у БДАМЛМ. Дапамога студэнтаў філфака БДУ у сховішчы
8. Студэнты філфака БДУ удзельнічаюць у рэспубліканскім суботніку