Народныя масленічныя гулянні і царкоўныя традыцыі: сустрэча духавенства і архівістаў адбылася ў ЗГА ў г.Маладзечна

У занальным дзяржаўным архіве ў г.Маладзечна прайшла цікавая і пазнавальная сустрэча, прысвечаная народным традыцыям святкавання Масленіцы і ролі царквы ў духоўным жыцці грамадства. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла раённая арганізацыя РГА «Белая Русь».

У пачатку сустрэчы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Марыя Мячкоўская пагрузіла ўдзельнікаў у гісторыю святкавання Масленіцы, выкарыстоўваючы дакументы як сведчанні традыцый гэтага Славянскага свята, якое сімвалізуе развітанне з зімой і сустрэчу вясны. Віртуальная экспазіцыя, заснаваная на архіўных матэрыялах, дазволіла глыбей зразумець, як менавіта адзначаліся гэтыя дні ў мінулым, якія абрады і рытуалы суправаджалі масленічны тыдзень. Марыя Іванаўна таксама закранула тэму Вялікага посту, які пачынаецца адразу пасля Масленіцы, і патлумачыла, якую важную ролю ў гэтым працэсе адыгрывае царква. Наглядна прадэманстраваў гісторыю святкавання і фільм БДАКФФД «Зімовыя забавы», які таксама быў прадстаўлены да паказу.

Айцец Яўген Саўчук, прадстаўнік духавенства, працягнуў гутарку, распавядаючы аб евангельскіх ісцінах і іх значэнні для сучаснага грамадства. У год беларускай жанчыны ён спыніўся на жаночых імёнах і іх ролі ў распаўсюдзе праваслаўя на тэрыторыі Беларусі. Яго аповяд выклікаў жывую цікавасць у тых, хто сабраўся, і многія ўдзельнікі задалі пытанні, якія тычацца вызвалення ад посту хворых і дзяцей, цікавіліся тэмпамі будаўніцтва храмаў і ролі царквы ва ўмацаванні сямейных каштоўнасцяў. Дыялог атрымаўся шчырым і насычаным. У канцы сустрэчы айцец Яўген пажадаў усім прысутным пасціцца не толькі ў цялесным сэнсе, але і ў душы, справах і намерах.

Масленіца — гэта не толькі свята весялосці і пачастункаў, але і час для разважанняў аб вечных каштоўнасцях, якія аб’ядноўваюць людзей розных пакаленняў. Сустрэчы падобнага роду спрыяюць умацаванню духоўных асноў нашага грамадства і захаванню традыцый для будучых пакаленняў. І ў гэтым-свая роля ў архівістаў.