Удзел дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінава і дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакова ў свяце «Апошні званок» у ДУА«Сярэдняя школа №27 г.Мінска»

24 мая 2025 г. дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў сталі ганаровымі гасцямі на апошнім званку ў ДУА«Сярэдняя школа №27 г.Мінска».

Дзяржаўныя архівы і ўстановы адукацыі нашай краіны плённа супрацоўнічаюць на ніве асветы і патрыятычнага выхавання юных грамадзян. У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы–школе» штогод праводзяцца сотні адукацыйных мерапрыемстваў для навучэнцаў, рыхтуюцца навукова-папулярныя выданні па актуальных тэмах гісторыі Айчыны. Дзяржаўныя архівы Рэспублікі Беларусь з радасцю выконваюць ускладзеную на іх высакародную місію і вельмі ганарацца тым, што некаторыя з выпускнікоў школ і ВНУ выбіраюць сцежку архівіста.

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў павіншаваў навучэнцаў і настаўнікаў ДУА«Сярэдняя школа №27 г.Мінска» са сканчэннем навучальнага года, уручыў памятныя падарункі і пажадаў выпускнікам паспяховай самарэалізацыі.

 

1. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў на апошнім званку ў ДУА«Сярэдняя школа №27 г.Мінска»
2. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў уручаюць памятныя падарункі дырэктару ДУА«Сярэдняя школа №27 г.Мінска» М.Б.Міхайлічэнка
3. Урачыстая лінейка
4. Школьны вальс