Маладзечаншчына прыняла маладых спецыялістаў: сустрэча з кіраўніцтвам раёна і натхняльныя напутствы архівістаў
У Маладзнечне адбылася сустрэча старшыні раённага выканаўчага камітэта Паўла Губко з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі ў 2025 годзе для працы ва ўстановах і арганізацыях раёна: 326 маладых кадраў, з якіх 102 — з іншых рэгіёнаў. Сярод іх — урачы, педагогі, аграрыі, журналісты і прадстаўнікі іншых прафесій, важных для развіцця рэгіёна.
Мадэратарам сустрэчы выступіла начальнік аддзела ідэалогіі і па справах моладзі райвыканкама Аксана Бурак, якая задала тон адкрытаму дыялогу і падкрэсліла важнасць асабістай уключанасці кожнага маладога спецыяліста.
Ганаровую місію — пагрузіць учарашніх студэнтаў у гісторыю раёна — даручылі дырэктару Зональнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна Іне Пудакевіч. Яе выступленне і прэзентацыя, напоўненыя прыкладамі і архіўнымі матэрыяламі, паказалі, як мінулае фарміруе каштоўнасці сучаснасці і натхняе на стварэнне. «Маладзечна — гэта не проста кропка на карце. Гэта горад, дзе гісторыя гаворыць праз дакументы, помнікі, вуліцы і твары. Гэта месца, дзе маладосць — не ўзрост, а стан душы. І кожны архіўны ліст, кожная сцэна, кожны аб’ект гаворыць голасам, які гучыць унісон з будучыняй. А будучыня — гэта вы! Няхай вашы працоўныя поспехі і подзвігі знойдуць сваё ганаровае месца ў гісторыі Маладзечанскага раёна!» — прагучала ад Іны Зянонаўны.
Звяртаючыся да моладзі, Павел Губко, у сваю чаргу, падкрэсліў важнасць замацавання кадраў: «72 % маладых спецыялістаў, што прыйшлі да нас у 2023 годзе, засталіся на прадпрыемствах пасля заканчэння адпрацоўкі. Гэта паказчык даверу, камфорту і перспектыў, якія дае наш раён».
Перад маладой аўдыторыяй спецыялістаў выступіла і старшыня раённага Савета дэпутатаў Людміла Канановіч. Яна адзначыла, што дэпутацкі корпус адкрыты да супрацоўніцтва і гатовы падтрымліваць ініцыятывы моладзі.
Пра магчымасці самарэалізацыі і ўдзелу ў праектах распавяла лідар Маладзечанскага райкама ГА «БРСМ» Дар’я Езерская. Яна запрасіла далучыцца да арганізацыі, каб разам развіваць валанцёрскія, патрыятычныя і культурныя напрамкі.
Удзельнікі сустрэчы атрымалі магчымасць задаць спікерам хвалюючыя іх пытанні і абмеркаваць актуальныя тэмы. Адзначалася, што падобныя мерапрыемствы адыгрываюць важную ролю ў адаптацыі маладых спецыялістаў, умацаванні іх сувязі з мясцовай супольнасцю і фарміраванні пачуцця датычнасці да будучыні раёна.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-5. Падчас мерапрыемства |




