Адкрыццё ўнікальнай экспазіцыі «Вера. Служэнне. Подзвіг» у Беларускім дзяржаўным культурным цэнтры духоўнага Адраджэння

2 ліпеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным культурным цэнтры духоўнага Адраджэння адкрылася ўнікальная экспазіцыя «Вера. Служэнне. Подзвіг», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і культурным цэнтрам духоўнага Адраджэння. Выстава падрабязна распавядае пра малавядомы подзвіг прадстаўнікоў духавенства, якія са зброяй у руках і словам Божым змагаліся супраць акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

На адкрыцці з прывітальным словам выступілі Настаяцель Усіхсвяцкага прыхода г.Мінска протаіерэй Фёдар Поўны і намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка і навуковы супрацоўнік ДУ «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» Е.І.Харашэвіч распавялі пра падрыхтоўку выставы.

Упершыню шырокай публіцы прадстаўлены ўнікальныя архіўныя матэрыялы, якія доўгі час знаходзіліся пад грыфам «Сакрэтна». Сярод ключавых экспанатаў — узнагародныя і асабістыя карткі святароў-партызан, спісы асабовага складу, а таксама даведкі і характарыстыкі, напісаныя камандзірамі партызанскіх атрадаў аб садзейнічанні царкоўных прыходаў з падполлем. У вітрынах суседнічаюць архіўныя дакументы, царкоўныя прадметы і элементы багаслужбовага адзення. Важнай часткай выставы сталі рэдкія асабістыя фотаздымкі з сямейных і царкоўных архіваў.

Экспазіцыя апавядае пра арганізацыю выратавання мірных жыхароў, дапамогу параненым і непасрэдны ўдзел святароў у баявых аперацыях. Выстава распавядае пра людзей, якія ва ўмовах найцяжэйшага выбару змаглі сумясціць пастырскі абавязак і абарону Радзімы.

 

1. Афіша выставы
2. З прывітальным словам выступіў настаяцель Усіхсвяцкагп прыходу г.Мінска протаіерэй Фёдар Поўны
3. З прывітальным словам выступіў муфтый Шабановіч Абу-Бекір Юх’янавіч
4. З прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава
5. На адкрыцці выставы выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі В.Ф.Гігін
6. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручыў выданні архіва настаяцелю Усіхсвяцкагп прыходу протаіерэю Фёдару Поўнаму
7. Навуковы супрацоўнік Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння Е.I.Харашэвіч распавяла аб падрыхтоўцы выставы
8. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка распавяла аб унікальных дакументах, прадстаўленых на выставе
9. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка падарыла копіі архіўных дакументаў аднаму з нашчадкаў святара – удзельніка партызанскага руху
10. Экспазіцыя выставы
11-15. Знаёмства наведвальнікаў выставы з архіўнымі дакументамі
16-18. Архіўныя дакументы на выставе