У кастрычніку 2024 года ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» працягнута правядзенне ўрокаў і экскурсій для школьнікаў
У кастрычніку 2024 года Дзяржархівам у г.Глыбокае прадоўжана правядзенне ўрокаў і экскурсій для школьнікаў.
9 і 10 кастрычніка архіў наведалі вучні Залескай сярэдняй школы і Чарневіцкай базавай школы Глыбоцкага раёна. Супрацоўнікі архіва азнаёмілі навучэнцаў з дакументамі, прадстаўленымі на выставе архіўных дакументаў «Ты хочаш міру? Памятай пра вайну!», правялі кіналекторый з праглядам фільма «Вызваленне. Віцебск», падрыхтаванага беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і аглядныя экскурсіі ў выглядзе квэста «Гісторыя ў архіўных дакументах».
11 і 12 кастрычніка архівісты пабывалі ў сярэдняй школе №2 г.Глыбокае і Глыбоцкай раённай гімназіі, дзе для вучняў 8-10-х класаў правялі ўрокі на тэму «Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Глыбоцкага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны». Пасля ўрокаў для хлопчыкаў і дзяўчынак быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне. Віцебск».
1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва ў г.Глыбокае праводзіць урокі і экскурсіі з вучнямі Залескай сярэдняй школы і Чарневіцкай базавай школы Глыбоцкага раёна |
2. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва ў г.Глыбокае праводзіць урокі і кіналекторыі з вучнямі сярэдняй школы №2 г.Глыбокае і Глыбоцкай раённай гімназіі |