У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці праведзены чарговыя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
15 і 17 красавіка архіў наведалі навучэнцы сярэдняй школы №25 і гімназіі №5 г.Віцебска. Мерапрыемствы ўключалі аглядныя экскурсіі па архіве і інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя да Міжнароднага дня вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў. Тэматычныя заняткі суправаджаліся дэманстрацыяй віртуальных выставачных праектаў, падрыхтаваных Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці, аб лагерах смерці, якія дзейнічалі на тэрыторыі г.Віцебска і ў яго ваколіцах.
![]() |
| 1. Навучэнцы сярэдняй школы №25 г.Віцебска ля ўвахода ў будынак Дзяржархіва Віцебскай вобласці |
![]() |
| 2. Навучэнцы гімназіі №5 г.Віцебска перад пачаткам тэматычнай інфармацыйнай гадзіны |
![]() |
| 3. Навучэнцы гімназіі №5 г.Віцебска падчас агляднай экскурсіі па архіве назіраюць за працэсам рэстаўрацыі дакумента |


