Аб правядзенні ўрока супрацоўнікамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе»
17 верасня у Дзень народнага адзінства спецыялісты занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне правялі ўрок на тэму «Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР» для вучняў 10 класа сярэдняй школы №3 г.Кобрына.
У чытальнай зале навучэнцам былі прадэманстраваны копіі дакументаў і фатаграфій, якія адлюстроўваюць падзеі 1939 года. Быў ажыццёўлены паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне», падрыхтаванага калектывам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
Школьнікі таксама пабывалі на агляднай экскурсіі па архіве, азнаёміліся з вітрыннымі выставамі і з умовамі захоўвання дакументаў.
![]() |
| 1. Вучні падчас урока |
![]() |
| 2. Вучні за праглядам дакументальнага фільма |
![]() |
| 3. Дзеці падчас азнаямлення з вітрыннымі выставамі |
![]() |
| 4. Школьнікі падчас наведвання архівасховішча |



