Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна архіўнага ўрока «Па слядах мужнасці і стойкасці», прымеркаванага да 80-годдзя са дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

17 мая 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай пашырэння ведаў навучэнцаў аб гісторыі Гродзенскай губерні з дапамогай архіўных дакументаў, а таксама фарміравання навыкаў умення работы з крыніцамі быў праведзены апошні дзевяты архіўны ўрок для навучэнцаў 10 «А» класа сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці СШ №28 ім.У.Д.Сакалоўскага г.Гродна.

Занятак прайшоў у форме мультымедыйнага ўрока-рэфлексіі «Па слядах мужнасці і стойкасці», на якім навучэнцы ўспомнілі герояў Айчыннай вайны 1812 года, а таксама даведаліся пра супрацоўнікаў архіва – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. 10 «А» класу СШ №28 ім.У.Д.Сакалоўскага г.Гродна быў уручаны дыплом за актыны ўдзел у архіўных уроках на працягу ўсяго навучальнага года.

 

1. Вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Н.Я.Шапнеўская падчас архіўнага ўрока «Па слядах мужнасці і стойкасці».
2. Навучэнцы 10 «А» класа сярэдняй школы №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна пры вывучэнні копій архіўных дакументаў.
3. Азнакамленне навучэнцаў 10 «А» класа сярэдняй школы №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна з выданнямі і архіўнымі дакументамі.
4. Агульнае фота супрацоўнікаў НГАБ у г.Гродна і навучэнцаў 10 «А» класа сярэдняй школы №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна (злева – намеснік дырэктара архіва В.Б.Алясюк, у цэнтры – загадчык аддзела Г.Г.Карпусенка, справа – вядучы архівіст Н.Я.Шапнеўская).