Аб правядзенні тэматычнага ўрока з вучнямі ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Мазыра»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 11 снежня 2024 года для вучняў 9-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №16 г.Мазыра» было арганізавана правядзенне тэматычнага ўрока «Беларусь якая развіваецца. Беларусь адзіная», прысвечанага 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Пры правядзенні ўрока выкарыстоўваўся інфармацыйны матэрыял, падрыхтаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Таксама для вучняў было арганізавана правядзенне экскурсіі па архіўных сховішчах установы, падчас якой галоўны захавальнік фондаў Т.Р.Бікчантаева пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіўнай установы, расказала аб фондах і спецыфіцы работы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў.

 

1-2. Архівіст Ю.М.Супоненка знаёміць вучняў з інфармацыйным матэрыялам;
3-4. Вучні падчас правядзення ўрока;
5-6. Вучні падчас экскурсіі.