Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прыняў удзел у радыёперадачы
30 красавіка 2026 года ў гонар Года беларускай жанчыны і напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы – археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі Сяргей Жарносенка і архівіст 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі Галіна Жандарава – прынялі ўдзел у праграме «Экспертная размова» Гомельскага гарадскога радыё (107.4 FM).
У прамым эфіры ў гутарцы з вядучай Кацярынай Календа архівісты расказвалі аб жанчынах-удзельніцах Вялікай Айчыннай вайны, фонды якіх захоўваюцца ў Рэчыцкім дзяржархіве – сёстрах міласэрнасці Яўгеніі Адамовіч і Валянціне Луцэнка, партызанке Антаніне Казачук, а таксама аб кіраўніку Азершчынскага народнага хора, заслужаным дзеячы мастацтваў БССР Таццяне Лапацінай, якая ўдзельнічала ў падпольным руху. У ходзе выступлення радыёслухачы былі праінфармаваны аб дакументах вышэйназваных жанчын і аб тым, у якіх грамадскіх мэтах яны выкарыстоўваюцца.
![]() |
| 1. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы Галіна Жандарава і Сяргей Жарносенка |
![]() |
![]() |
| 2-3. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы Галіна Жандарава і Сяргей Жарносенка і вядучая Гомельскага гарадскога радыё Кацярына Календа |
![]() |
| 4. Сяргей Жарносенка і Кацярына Календа ў час інтэрв’ю |



