Удзел дырэктара ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» С.І.Міклашэвіча ў семінары-практыкуме «Формы і метады арганізацыі архіўна-даследчай дзейнасці ва ўстановах адукацыі Ленінскага раёна г.Гродна»

26 студзеня 2024 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці С.І.Міклашэвіч прыняў удзел у семінары-практыкуме «Формы і метады арганізацыі архіўна-даследчай дзейнасці ва ўстановах адукацыі Ленінскага раёна г.Гродна», выступіўшы з дакладам на тэму «Арганізацыя архіўна-даследчай работы ва ўстановах адукацыі».

С.І.Міклашэвіч расказаў пра спецыфіку і тэматыку дакументаў, якія захоўваюцца ў архівах, адзначыўшы архіўныя ўстановы, фонды якіх утрымліваюць матэрыялы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама інфармаваў пра асаблівасці афармлення запытаў у архівы і самастойнай працы з архіўнымі матэрыяламі ў працэсе пошуку звестак, якiя цікавяць.