У дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

14 сакавіка 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзены тэматычны ўрок «Мы ганарымся сваёй краінай», прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для навучэнцаў установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі».

У ходзе мерапрыемства архівісты нагадалі дзецям гісторыю стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Аб унесеных у яе зменах, яе прызначэнні і ролі ў сучасным грамадстве. Дзеці вывучылі структуру Канстытуцыі, абмеркавалі асноўныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама паўдзельнічалі ў віктарыне «Ці ведаеш ты Закон?».

Акрамя гэтага супрацоўнікі архіва падрабязна спыніліся на арт. 15 Канстытуцыі РБ «Дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Напрыканцы была праведзена аглядная экскурсія па архіве падчас якой хлопцы пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі яго працы, і наведалі выставу архіўных дакументаў і фатаграфій «Героі Вялікай Перамогі», якая экспануецца ў чытальнай зале дзяржаўнага архіва.

 

1. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства
2. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства
3. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства
4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства
5. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас агляднай экскурсіі
6. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас агляднай экскурсіі