Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў прадстаўляе выставу фотадакументаў «Фотадакументы з фондаў БДАКФФД, прысвечаныя добраўпарадкаванню»
![]() |
Указам №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі 2025 год аб’яўлены – Годам добраўпарадкавання.
Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў да Года добраўпарадкавання падрыхтаваў віртуальную выставу. Ролік да віртуальнай выставы размешчаны на YouTube-канале БДАКФФД.
У дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў прадстаўлены вялізны пласт кінафотадакументаў, звязаных з гарадскім і сельскім добраўпарадкаваннем– рамонтам вуліц і двароў жыхарамі гарадоў і пасёлкаў, азеляненнем, прывядзеннем у парадак жылой і грамадскай інфраструктуры, будаўніцтвам шашэйных дарог і многім іншым.
Падобныя сюжэты прадстаўлены ў кіначасопісах «Савецкая Беларусь», «Навіны дня», дакументальным фільме «Полесские горизонты», 1975 г., у інфармацыйных праграмах «Контуры» і «Неделя».
У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, падтрыманню ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак.
Год добраўпарадкавання закліканы аб’яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.
![]() |
1. 0-140394 Кладка дарожнага пакрыцця на галоўнай магістральнай вуліцы г.Мінска вул.Савецкай (будучай пр.І.В.Сталіна) 1947 г., г.Мінск |
![]() |
2. 0-000112 Работы па азеляненні г.Гродна 15 красавіка 1949 г., г.Гродна |
![]() |
3. 0-000981 Пасадка 40-гадовых ліп па вул.Савецкай г.Мінска 1 кастрычніка 1949 г., г.Мінск |
![]() |
4. 0-160505 Юныя жыхары дамоў па вул.Маркса г.Мінска за добраўпарадкаваннем тэрыторыі двара 17 чэрвеня 1956 г., г.Мінск |
![]() |
5. 0-020000 Сельская моладзь на будаўніцтве клуба ў калгасе «Сталінскі шлях» Мядзельскага раёна 9 студзеня 1959 г., Маладзечанская вобл. |
![]() |
6. 0-016889 Добраўпарадкаванне аднаго з двароў г.Магілёва 1959 г., г.Магілёў |
![]() |
7. 0-075120 Работнікі Палаца культуры калгаса «Расія» Гродзенскага раёна на добраўпарадкаванні сквера вакол палаца 11 красавіка 1961 г., Гродзенская вобл. |
![]() |
8. 0-049462 Добраўпарадкаванне вул.Піянерскай у пас.Мір навучэнцамі Мірскай СШ чэрвень 1963 г., Гродзенская вобл. |
![]() |
9. 0-069451 Вучні Матыкальскай СШ Брэсцкага раёна добраўпарадкоўваюць прышкольны ўчастак 6 красавіка 1967 г., Брэсцкая вобл. |
![]() |
10. C1-0261 Укладка асфальту на ўчастку дарогі Ляхавічы-Клецк 1970 г., Мінская вобл. |
![]() |
11. 0-154638 Работнікі Мінскага падшыпнікавага завода (ГПЗ-11) на добраўпарадкаванні парка па вул.В.Васняцова падчас суботніка ў гонар 30-годдзя вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 22 чэрвеня 1974 г., г.Мінск |
![]() |
12. 0-120096 Студэнты Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута за добраўпарадкаваннем тэрыторыі ля Дома механізатара, які будуецца падчас вытворчай практыкі ў калгасе «Прагрэс» Гродзенскага раёна 20 ліпеня 1979 г., Гродзенская вобл. |
![]() |
13. 0-123671 Добраўпарадкаванне тэрыторыі рэспубліканскага піянерскага лагера «Зубраня» 1982 г., Мінская вобл. |
![]() |
14. C1-0316 Добраўпарадкаванне і азеляненне ўваходу ў жылы дом у пас.Мышкавічы Кіраўскага раёна (калгас-аграфірма «Рассвет» ім.К.П.Арлоўскага) 1980-я, Магілёўская вобл. |
![]() |
15. 0-138024 Байцы студэнцкага будаўнічага атрада «Дойліды» Беларускага політэхнічнага інстытута падчас правядзення прац па добраўпарадкаванні гарадскога парка ў г.Валожыне 18 жніўня 1989 г., Мінская вобл. |
![]() |
16. E002363 Жыхары г.Добруш на суботніку па добраўпарадкаванні помніка, устаноўленага ў гонар вызваліцеляў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і прылеглай тэрыторыі 12 красавіка 2004 г., Гомельская вобл. |
![]() |
17. E058518 Выгляд добраўпарадкаванага двара па вул. Чырвоназорная Ленінскага раёна г.Магілёва 3 жніўня 2006 г., г.Магілёў |
![]() |
18. E085631 Мастак-афарміцель Жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка №7 камунальнага унітарнага прадпрыемства «Жыллёва-рамонтнае эксплуатацыйнае ўпраўленне Ленінскага раёна г.Магілёва» Валянціна Яфімава праводзіць работу па добраўпарадкаванні пад’езда жылога дома, арганізаваную па ініцыятыве жыхароў 9 г., г.Магілёў |
![]() |
19. E023155 Рабочыя УП «Зелянбуд» Кастрычніцкага раёна г.Мінска падчас афармлення кветкавай кампазіцыі з гадзіннікам на прывакзальнай тэрыторыі май 2010 г., г.Мінск |
![]() |
20. E042449 Сужэнская пара Г.Гняздоўскай і С.Гняздоўскага добраўпарадкоўваюць бацькоўскі дом Галіны ў в.Папоўцы Слуцкага раёна чэрвень 2015 г., Мінская вобл. |
![]() |
21. E063390 Магілёўскі мастак Пётр Печанькоў і жыхар г.Шклова, чаканшчык па метале, разьбяр і сталяр Мікалай Пунчанка за працай па добраўпарадкаванні тэрыторыі помніка прыроды «Родная крынічка» каля в.Прасалы Шклоўскага раёна сакавік 2019 г., Магілёўская вобл. |
![]() |
22. E092133 Работнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь падчас работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», якія праводзяцца ў рамках Рэспубліканскага суботніка 22 красавіка 2023 г., Мінская вобл. |