Аб правядзенні экскурсіі для студэнтаў 1 курса гісторыка-філалагічнага факультэта «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А.Куляшова» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У год якасці і ў рамках акцыі «Архівы-школе» 22 мая 2024 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі студэнты 1 курса гісторыка-філалагічнага факультэта «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова».
У ходзе экскурсіі, студэнты даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, аб рабоце аддзела выкарыстання, аб фондах архіва і спецыфіцы работы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў, абсталяванні архівасховішчаў.
Таксама азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: Абарона горада Магілёва, Партызанскі рух, 80-годдзе вызвалення горада Магілёва, Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні экскурсіі госці азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.
![]() |
![]() |
1-2. Студэнты азнаёміліся з дакументальнымі выставамі |
![]() |
3. Студэнты даведаліся аб гісторыі стварэння, асноўных напрамках дзейнасці архіва |