Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» экскурсіі ў межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
6 кастрычніка 2025г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці спецыялістамі архіва была праведзена экскурсія для навучэнцаў 11 класа ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля». Экскурсія, праведзеная ў «Дзень архівіста», была накіравана на развіццё цікавасці навучэнцаў да прафесіі «архівіст».
Загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захарання дакументаў Святлана Прымакова расказала навучэнцам пра прафесію «архівіст», а таксама пра задачы і функцыі архіваў. Школьнікі даведаліся пра тое, як фарміруецца Нацыянальны архіўны фонд і сістэматызуюцца прынятыя на пастаяннае захоўванне дакументы.
У архівасховішчы вядучы архівіст Марына Бартноўская пазнаёміла школьнікаў з працэсамі захарання дакументаў, якія маюць гістарычную, культурную, навуковую або адміністрацыйную каштоўнасць. А таксама паказала школьнікам цікавыя гістарычныя дакументы мінулага стагоддзя.
У лабараторыі архіва архівіст Галіна Грамыка паказала навучэнцам працэсы рамонту архіўных дакументаў. Школьнікі ўбачылі, як на спецыяльных станках адбываюцца розныя этапы рамонту.
Архівісты – захоўнікамі гісторыі, бо ў архіве захоўваюцца ўсе сапраўдныя дакументы. Таму гэтая прафесія, не толькі вельмі цікавая, але і ва ўсе часы заўсёды была важнай і неабходнай. Для атрымання прафесіі архіварыуса ў Беларусі даступныя як вышэйшыя навучальныя ўстановы, так і каледжы, а таксама спецыялізаваныя курсы. Такія экскурсіі дапамагаюць школьнікам выпускных класаў адказаць на пытанне «Кім быць?» і лягчэй арыентавацца ў свеце прафесій.
![]() |
| 1. Загадчыца аддзела ўліку і забеспячэння захарання дакументаў С.Прымакова расказвае школьнікам пра прафесію архівіст |
![]() |
| 2. Вядучы архівіст М.Бартноўская з навучэнцамі ў архівасховішчы |
![]() |
| 3. Архівіст Г.Грамыка паказвае навучэнцам працэсы рамонту |


