Віртуальная выстава «Добраўпарадкуем Беларусь разам!»
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ №1, якім 2025 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам добраўпарадкавання.
Кіраўнік дзяржавы А. Р. Лукашэнка ў сваім навагоднім віншаванні даў старт пяцігодцы якасці. Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцці датычнасці да будучыні краіны. У рамках пазначанага года добраўпарадкавання краіны плануецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне санітарнага стану населеных пунктаў, добраўпарадкаванне грамадскіх прастор і стварэнне камфортнага гарадскога асяроддзя. Асаблівая ўвага нададзена ініцыятывам па азеляненні, рэканструкцыі паркаў і сквераў, а таксама мадэрнізацыі інфраструктуры.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь працягвае слаўны гістарычны летапіс стварэння і добраўпарадкавання і падрыхтаваў віртуальную выставу «Добраўпарадкуем Беларусь разам!», з якой вы можаце азнаёміцца.
