Прэзентацыя зборніка дакументаў «Уз’яднанне праз прызму асветы: сістэма адукацыі на Гродзеншчыне ў 1939-1941 гг» у Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці
29 снежня 2025 года ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Уз’яднанне праз прызму асветы: сістэма адукацыі на Гродзеншчыне ў 1939-1941 гг.». У прэзентацыі прыняў удзел кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Горны, супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, а таксама студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Аляксандр Горны, які прымаў удзел у складанні зборніка, распавёў аб асноўных этапах яго падрыхтоўкі, змесце унікальных дакументаў, якія адкрываюць раней невядомыя факты, а таксама аб складанасцях, якія ўзніклі ў працэсе працы над выданнем. Аб крытэрах адбору дакументаў і працэсе археаграфічнай апрацоўкі распавяла адзін са складальнікаў зборніка, загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Анастасія Чарняк.
У прадстаўленым зборніку публікуюцца дакументы і матэрыялы, якія раскрываюць працэсы рэарганізацыі сістэмы адукацыі на Гродзеншчыне пасля ўз’яднання з БССР у 1939-1941 гг.Дакументы, якія ўвайшлі ў зборнік, раней не былі прадстаўлены ў публікацыях падобнага роду. Выданне будзе цікава не толькі даследчыкам і студэнтам, але і ўсім тым, хто цікавіцца гістарычным мінулым Гродзенскай вобласці.
![]() |
| 1. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Горны прадстаўляе ўдзельнікам прэзентацыі зборнік дакументаў «Уз’яднанне праз прызму асветы: сістэма адукацыі на Гродзеншчыне ў 1939-1941 гг». |
![]() |
| 2. Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на прэзентацыі зборніка дакументаў |
![]() |
| 3. Зборнік дакументаў «Уз’яднанне праз прызму асветы: сістэма адукацыі на Гродзеншчыне ў 1939-1941 гг». |


