Кіналекторый у Рэчыцкім педкаледжы

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Рэчыцкім дзяржаўным педагагічным каледжы супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы правялі кіналекторый. Будучыя педагогі глядзелі дакументальны фільм БДАКФФД «Вызваленне», дзякуючы якому даведваліся, як ішло гераічнае вызваленне Беларусі і ў якім стане знаходзіліся гарады і вёскі ў выніку нямецкай акупацыі.

 

1-2. Вядучы архівіст аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Галіна Жандарава адкрывае кіналекторый
3-4. Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне»