Памяць праз дзесяцігоддзі: у Жлобіне прайшлі мерапрыемствы да 40-й гадавіны аварыі на ЧАЭС

У Жлобінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н.К.Крупскай прайшла серыя знакавых сустрэч, прыстасаваных да 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Маштабны цыкл аб’яднаў архівістаў, моладзь і тых, чый лёс назаўсёды змяніў «чорны красавік» 1986 года.

23 красавіка бібліятэчная прастора стала пляцоўкай для інтэрактыўнага дыялога. Тэлемост звязаў Жлобін, Хойнікі і Рагачоў. У анлайн-сустрэчы прынялі ўдзел тыя, хто знаходзіўся ў эпіцэнтры падзей — ліквідатары наступстваў аварыі і перасяленцы з пацярпеўшых зон.

Дыялог пакаленняў падтрымалі навучэнцы 9-х класаў СШ №9 г.Жлобіна і студэнты Рагачоўскага дзяржаўнага індустрыяльна-педагагічнага каледжа. Для маладых людзей гэта стала ўнікальнай магчымасцю пачуць гісторыю не з падручнікаў, а з першых вуснаў, задаўшы пытанні сведкам таго часу.

24 красавіка памятныя мерапрыемствы працягныліся адкрыццём выставы «Трагедыя Чарнобыля». На экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя матэрыялы: дакументы з архіўных фондаў, фотакадры, якія захавалі жыццё «да» і «пасля», мастацкія і публіцыстычныя выданні, прысвечаныя тэме атама.

У рамках рэспубліканскіх акцый «Архівы — школе» і «Юны архівіст» прайшоў урок-дыспут. Цэнтральнай кропкай абмеркавання стаў прагляд дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаваны БДАКФФД.

Кінахроніка дазволіла ўдзельнікам пагрузіцца ў атмасферу ліквідацыі наступстваў выбуху, усвядоміць маштаб экалагічнай катастрофы і ацаніць значнасць подзвігу людзей, якія абаранілі краіну.

 

1. Тэлемост «Чарнобыль: 40 гадоў праз…»
2. Удзельнікі тэлемаста
3. Навучэнцы школы падчас уроку
4. Архівіст І.М.Елісеева і навучэнец школы падчас абмеркавання трагедыі