40 гадоў Чарнобыльскай трагедыі: кіналекторый для рэчыцкіх нафтавікоў
22 красавіка 2026 года ў нафтагазаздабываючым упраўленні «Рэчыцанафта» РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» супрацоўнікамі Рэчыцкага дзяржархіва быў праведзены кіналекторый, прымеркаваны да 40-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы. Увазе рэчыцкіх нафтавікоў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
| 1-2. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае работнікам НГЗУ «Рэчыцанафта» аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС |
![]() |
| 3. У час паказу фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі» |


