Адкрыццё выстаўкі «Мова ваеннай ілюстрацыі» з удзелам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Лядоўскай А.А.
8 лютага 2024 года ў рамках выставачнага праекта «Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстаўка «Мова ваеннай ілюстрацыі», на якой былі прадстаўлены дакументы з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
У адкрыцці выставы прыняла ўдзел першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Лядоўская.
У сваім выступленні Вольга Аляксандраўна адзначыла, што ў складзе Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь захоўваецца найбагацейшы комплекс дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, значную частку якога займаюць дакументы партызанскіх фарміраванняў і іх кіруючых органаў.
Лядоўская В.А. звярнула ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства на ўклад дзяржаўных архіваў у захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і рэспубліканскіх праектах «Архівы – Школе», «Юны архівіст», якія накіраваны на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
На выстаўцы былі прадстаўлены арыгіналы рукапісных часопісаў партызанскіх брыгад і атрадаў, баявыя лісткі, карты баявых дзеянняў, малюнкі ў розных тэхніках (графічныя, акварэльныя), ілюстрацыі да гісторый партызанскіх брыгад з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Тэмамі для натхнення партызанскіх мастакоў станавіліся сюжэты са штодзённага жыцця, героямі палотнаў былі баявыя таварышы.
Баявыя лісткі і насценгазеты выконвалі прапагандысцкую і агітацыйную функцыі. У іх знайшлі адлюстраванне розныя бакі баявога жыцця і побыту партызан. Для даследчыкаў яны раскрываюць багацце фактычнага матэрыялу, які змяшчае ў тэкстах і дапоўненага нагляднай інфармацыяй.
Таксама на выставе прадстаўлены мастацкія матэрыялы, каталогі, ілюстраваныя кніжныя выданні, музейныя прадметы, арыгінальная графіка і скульптура.
Выстаўка прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.