27 красавіка 2026 г. у рамках акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці былі арганізаваны семінары-практыкумы для студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава
На семінарах-практыкумах групы студэнтаў рамана-германскай філалогіі азнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы ў Беларусі, асноўнымі задачамі і напрамкамі дзейнасці архіва, комплексам дакументаў, якія захоўваюцца ў ім, а таксама атрымалі ўяўленне аб арганізацыі архіўна-даследчай работы ў чытальнай зале архіва. Падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Чарнобыль, хронікі трагедыі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Таксама для дзвюх груп была праведзена экскурсія па архіве.
![]() |
| 1. У чытальнай зале архіва |
![]() |
| 2. Студэнты падчас прагляду дакументальнага фільма «Чарнобыль, хронікі трагедыі» |
![]() |
| 3. Студэнты ў рэстаўрацыйнай майстэрні |
![]() |
![]() |
| 4-5. У адным з архівасховішчаў |




