Аб правядзенні ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці мерапрыемстваў у рамках акцыі «Архівы – Школе»
16–20 сакавіка 2026 г. на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці арганізавана практыка студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, якія навучаюцца па спецыяльнасці «гістарычная адукацыя». Мэта практыкі – азнаямленне з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва і набыццё ўменняў і навыкаў работы па выяўленні архіўных дакументаў.
Заняткі былі арганізаваны ў рамках акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» і ўключалі тэарэтычную частку і практычныя заняткі. Акрамя таго, для практыкантаў былі арганізаваны аглядная экскурсія па архіве, прагляд дакументальных фільмаў, падрыхтаваных Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, і віртуальных выстаў, падрыхтаваных Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці. Абмеркаванне выкананай працы і падвядзенне вынікаў адбылося ў ходзе семінара, які завяршыў праграму практыкі.
![]() |
| 1. Студэнты-практыканты ў адным з архівасховішчаў падчас экскурсіі па архіве |
![]() |
| 2. Падчас прагляду аднаго з дакументальных фільмаў |
![]() |
| 3. Перад правядзеннем выніковага семінара па выніках практыкі |


