Аб правядзенні тэматычнага занятку па афармленні дакументаў, у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст», супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»
25 верасня 2025 года ў рамках акцыі «Юны архівіст» з навучэнцамі 8-га «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Оршы» архівістам першай катэгорыі аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Наталляй Катлоўскай, праведзены тэматычныя заняткі па афармленні дакументаў.
Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з афармленнем рэквізітаў дакументаў, з патрабаваннямі да тэкстаў дакументаў. На практыцы замацавалі атрыманыя веды шляхам самастойнага напісання заявы.
![]() |
| 1. Падчас правядзення мерапрыемства. |
