24 кастрычніка 2024 г.у рамках акцыі «Архівы – Школе» ў ДУА «Сярэдняя школа №10 г.Віцебска імя А. К. Гараўца» праведзена інфармацыйная гадзіна з удзелам прадстаўніка Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці на тэму «Віцебск у гады Вялікай Айчыннай вайны»

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці У.П.Каханка распавёў навучэнцам 10 класа аб падзеях, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў г.Віцебску, і аб комплексе дакументаў ваеннага перыяду, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці. Таксама школьнікам быў прадэманстраваны адзін з віртуальных выставачных праектаў, прысвечаны праблеме генацыду беларускага насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны.

 

1. Падчас правядзення мерапрыемства
2. Падчас правядзення мерапрыемства