Прафарыентацыйная сустрэча ў БДУ
28 лютага 2024 г. дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» А.Н.Ганчар правёў сустрэчу са студэнтамі 1-3 курсаў спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ. Дыялог адбыўся ў рамках сумесных прафарыентацыйных мерапрыемстваў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ.
Падчас гутаркі Андрэй Мікалаевіч Ганчар азнаёміў студэнтаў са спецыфікай працы ўнікальнай установы, адзінай у Рэспубліцы Беларусь захавальніка аўдыёвізуальнай гісторыі краіны. Аўдыторыі былі прадстаўлены ўнікальныя праекты, створаныя калектывам архіва ў апошні час. Яркімі прыкладамі, вядомымі ва ўсёй краіне і за мяжой, сталі «У адкрытым доступе» і «Без рэтушы» (сумесна з АТН), «Адкрыты кінаархіў», а таксама міжнародны Кінамарафон «Бумеранг у г Мінску», падчас якога беларускія школьнікі атрымалі унікальны вопыт стварэння кінаработ на аснове архіўнай кінахронікі.
Дырэктар архіва акцэнтаваў увагу на тым, што цяпер у будынку архіва ажыццяўляецца капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі, у выніку якога будуць забяспечаны камфортныя працоўныя месцы для супрацоўнікаў. Таксама вядзецца актыўная работа па набыцці і ўстаноўцы сучаснага тэхналагічнага абсталявання для ўдасканалення тэхналагічных працэсаў, якія ажыццяўляюцца ў архіве.
Удзельнікі сустрэчы зацікавіліся перспектывамі працаўладкавання і далейшай працы ў архіве. Шмат пытанняў было прысвечана працэсам аблічбоўвання аўдыёвізуальных дакументаў з далейшым іх выкарыстаннем, а таксама перспектывам праектнай дзейнасці ўстановы.
Асаблівую цікавасць у моладзі выклікаў прадэманстраваны прэзентацыйны матэрыял аб гісторыі, структуры, спецыфіцы і асноўных напрамках дзейнасці архіва.
Загадчык кафедры крыніцазнаўства С.Н.Ходзін азнаёміў госця са спецыфікай падрыхтоўкі кадраў у БДУ для архіўнай галіны.
Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у структуру якога ўваходзіць установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», з’яўляецца найбуйнейшым заказчыкам кадраў для архіўнай галіны Беларусі. Супрацоўніцтва гістарычнага факультэта БДУ з архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь – важнейшы элемент падрыхтоўкі архівістаў.
На фота: Выступленне дырэктара архіва А.М.Ганчара перад студэнтамі БДУ.