Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку «За кулісамі гісторыі: экскурсія ў архіў»

3 чэрвеня 2025 года Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку наведалі выхаванцы аб’яднання па інтарэсах «Маціца» з Наваполацка.

Экскурсія – гэта выдатная магчымасць для школьнікаў даведацца больш аб гісторыі свайго рэгіёну і аб працы архівістаў. Знаёмства са старажытнымі дакументамі дазваляе ўбачыць гісторыю на свае вочы, што значна цікавей, чым проста чытаць пра гэта ў падручніках. У рамках міжнароднага тыдня архіваў такое мерапрыемства асабліва актуальна.

Школьнікі атрымалі шмат ўражанняў, убачыўшы старажытныя дакументы, даведаўшыся пра тое, як яны захоўваюцца і як выкарыстоўваюцца для вывучэння мінулага. Такія экскурсіі дапамагаюць абудзіць цікавасць да гісторыі і краязнаўства.

 

Выхаванцы аб’яднання па інтарэсах «Маціца» ў сховішчы Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку