«Мінулае» і «будучыня» сустрэліся ў «ЗГА ў г.Маладзечна». Тут правялі акцыю «Архівы школе» з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» Установу «Занальны дзяржаўны архіў У г.Маладзечна» наведалі навучэнцы 7 класа СШ№14 горада. Для дзяцей арганізавана экскурсія па сховішчах, школьнікаў пазнаёмілі з гісторыяй установы і найбольш цікавымі дакументамі, якія захоўваюцца ў фондах, правялі майстар-клас па рэстаўрацыі дакументаў. Таксама дзецям прадэманстравана эвалюцыя пісьменства ад пяра і чарнілаў, друкаванай машынкі да кампутараў і нейрасеціва. Так, асабліва захапіў інтэрактыў з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту: свае асацыяцыі аб архіве і экскурсійнай праграме навучэнцы пісалі пяром і чарніламі на лістах паперы, затым тэкставыя фразы нейрасетка згенеравала ў малюнак. Яркі візуал дэталёва перадаў у эмоцыі рабят, іх зацікаўленасць дзейнасцю архіваў, апісаў тое, як дзеці бачаць сам будынак установы і спецыфіку працы ў ім.
Таксама для гасцей прадэманстраваны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-гадовай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мерапрыемства не пакінула абыякавых, школьнікаў зацікавіла прафесія архівіста і гісторыя свайго краю.
![]() |
1. Архівіст Беразоўская В.М.. знаёміць навучэнцаў з найбольш цікавымі дакументамі. |
![]() |
2. Школьнікі падчас экскурсійнай праграмы. |
![]() |
3. Школьнікі даведаюцца, як падшываюцца справы супрацоўнікамі архіва. |
![]() |
4. Вучні СШ №14 у архівасховішчы. |
![]() |
5. Школьнікі ў архівасховішчы. |
![]() |
6. Школьнікі знаёмяцца з друкаванай машынкай. |
![]() |
7. Школьнікі асвойваюць тэхніку пісьма пяром. |
![]() |
8. Тэхніка пісьма пяром зацікавіла і педагога. |
![]() |
9. Дзіцячы погляд на архіў, згенераваны нейрасеткай. |
![]() |
10. Штучны інтэлект адбіў акцыю «Архівы-школе». |
![]() |
11. Дэманстрацыя дакументальнага фільма «Вызваленне. Гэты дзень мы набліжалі як маглі». |
![]() |
12. Школьнікі ля будынка архіва. |