«Архівы – школе»: экскурсія для навучэнцаў філіяла ўстановы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі» «Магілёўскі гандлёвы каледж»

5 снежня ў рамках акцыі «Архівы-школе» навучэнцы філіяла ўстановы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі» «Магілёўскі гандлёвы каледж» наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

У чытальнай зале рабяты пазнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы Магілёўшчыны, асаблівасцямі працы архівістаў. Для навучэнцаў былі прадстаўлены дакументы, прысвечаныя гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, матэрыялы з асабістых фондаў.

Затым адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск).

Навучэнцам была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечаная абароне, перыяду акупацыі і вызваленню Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Завяршылася экскурсія наведваннем лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе навучэнцам быў наглядна прадэманстраваны працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў, а таксама архівасховішчы.

 

1. Навучэнцы каледжа падчас экскурсіі
2. Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І.Швыроў знаёміць навучэнцаў з банэрнай выставай
3. Вучні падчас наведвання лабараторыі па аблічбоўцы архіўных дакументаў
4. Вучні падчас наведвання архівасховішча