Паказ фільма «Вызваленне» арганізавалі архівісты Маладзечна ў кінатэатры Валожына
Архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» арганізавалі паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» ў кінатэатры «Юнацтва» г.Валожын. Гледачамі сталі навучэнцы 8-10 класаў сярэдніх школ горада. Фільм, створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і пад кіраўніцтвам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводстве ў рамках рэспубліканскага праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», выклікаў непадробную цікавасць ва ўдзельнікаў мерапрыемства. Праект прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пасля візуальнага экскурсу ў гісторыю школьнікі змаглі задаць хвалюючыя пытанні гістарычнага характару прадстаўнікам архіва, даведацца падрабязней аб тым, як стваралася кінахроніка.
Кіраўніцтва кінатэатра ў сваю чаргу падзякавала гасцям за прэм’ерны паказ, выказала надзею на плённае супрацоўніцтва.
![]() |
1. Кінатэатр «Юнацтва» г.Валожын. |
![]() |
2. Вучні падчас прагляду фільма. |
![]() |
3. Зав.аддзелам А.А.Тамковіч і архівіст А.Н.Бярозаўская. |
![]() |
4. О.Н.Бярозаўская перад выступам. |