Адзіны кінаўрок у кінатэатры «Чырвоная зорка»

2 верасня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» і года Якасці работнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прынялі ўдзел у правядзенні Адзінага кінаўрока на тэму «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!» у кінатэатры «Чырвоная зорка» Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».

Гледачамі сталі школьнікі ДУА «Гімназія №3 г.Магілёва» і ДУА «Сярэдняя школа №28 г.Магілёва». Перад імі выступілі намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Міхаіл Жудро і загадчык сектара галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Юлія Дзярашова.

У рамках кінаурока намеснік дырэктара – галоўны захавальнік фондаў Людміла Цалабанава і вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў прадставілі стэндавую выставу архіўных дакументаў, прысвечаную прысваенню Дзяржаўнага знака якасці СССР Магілёўскаму вытворчаму аб’яднанню «Хімвалакно» і Магілёўскаму ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга мясному камбінату.

На заканчэнне прайшоў паказ дакументальных фільмаў з цыкла «Гонар нашай краіны», якія былі падрыхтаваны нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 

1. Афіша Адзінага кінаўрока ў кінатэатры «Чырвоная зорка».
2. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў знаёміць школьнікаў са стэндавай выставай.
3. Арганізатары Адзінага кінаўрока са школьнікамі на фоне стэндавай выставы
4. Школьнікі перад паказам дакументальных фільмаў з цыкла «Гонар нашай краіны».